Дзень беларускай мовы ў пачатковых класах
14.03.2024Чацвёрты дзень Тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны Дню роднай мовы і літаратуры. Адкрыла яго выстава малюнкаў “Мова родная - мова модная!”.
У кожным класе адбыўся шэраг мерапрыемстваў: рухомая гульня з удзелам вучняў 9 класа "Перакладчыкі", віктарына "Скарбонка слоў", вучні разгадвалі філворды, складвалі прыказкі, збіралі калекцыю любімых беларускіх слоў. У 2 класе быў праведзены адкрыты занятак факультатыву "Хто ў вадзе жыве?". Таксама вучні пачатковых класаў наведалі тэатр "Лялька", дзе ім быў прадстаўлены спектакль "Казкі пра казку".