Інтелектуальны квіз «Наша мова»
23.02.2024З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе нумар 19 г. Віцебска праведзены інтелектуальны квіз «Наша мова» ў 8-9 класах. Навучэнцы ўзнёсла расказвалі на памяць вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, актыўна адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, адказвалі на пытанні пра Беларусь, з цікавасцю запаўнялі крыжаванку «Адкуль пайшлі назвы гарадоў». Конкурс адбыўся ў нязмушанай атмасферы, выклікаў пачуццё гонару за сваю мову, свой народ и сваю краіну.