Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
16.02.2024З 12.02. па 16.02. ў пачатковых классах адбыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На працягу прадметнага тыдня праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове. Праграма ўтрымлівала разнастайныя формы: віктарыны, выставы кніг, флэш-батлы, дыдактычныя гульні, конкурс малюнкаў, што дазволіла дзецям больш даведацца пра багатую спадчыну беларускага народа. Мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.